Anastasiya Balysh


Живописец, Рисунок ... 101 Подписчики Зарегистрирован 2015
Zaslavl, Беларусь

Назад к списку Добавлено 26 июл. 2018 г.


Пленэр "Заслаўскі спас"

улица Замковая 6, Заславль, Беларусь

воскресенье 19 август 2018
воскресенье 2 сентябрь 2018

Шаноўныя сябры!
Запрашаем Вас прыняць удзел у пленэры ”Заслаўскі спас”, які адбудзецца 19 жніўня 2018 года. Гэта дзень святкавання Праабражэння Гасподняга, і пленэр стане часткай храмавага свята.
Свята Праабражэння Гасподняга звязана з наступнай евангельскай падзеяй. Незадоўга да Сваiх пакут Iiсус Хрыстос узяў трох найблiжэйшых вучняў — Пятра, Iакава i Iаана — i ўзышоў з iмi памалiцца на высокую Фаворскую гару. Зрабiў Ён гэта дзеля таго, каб паказаць iм Сваю Божую славу i падтрымаць у iх веру для таго, каб, убачыўшы Яго пакуты, яны не ўсумніліся. Пакуль Збавiцель малiўся, вучнi, стамiўшыся, засыналi. Калi ж яны прачнулiся, то ўбачылi Хрыста ў велiчы i славе: твар Яго ззяў, як сонца, i нават вопратка стала белая i зiхатлiвая.
Свята гэта ў народзе называецца Другiм Спасам цi Спасам Яблычным, бо ў гэты дзень у храмы прыносяць для асвячэння яблыкi i iншую садавiну новага ўраджаю.
Спадзяемся, што гісторыя цуда Праабражэння Іісуса і святочная атмасфера Спаса - Праабражэнскага сабора ў гэты дзень, стануць надхненнем для сварэння сапраўдных твораў мастацтва!

Мастакі маюць магчымасць дыстанцыйнага ўдзелу. У гэтым выпадку неабходна:
1. Даслаць матэрыялы на email: balysh84@mail.ru да 10 жніўня 2018 года;
2. Размясціць на сайце instagram.com здымак твора з паметкай #zaslauskispas2018
3. Выслаць твор па пошце да 10 жніўня 2018 года на адрас : Мінская вобл., г.Заслаўе, вул. Цітова, 5-2, 223034

* Удзельнікамі могуць быць асобныя аўтары, групы і навучальныя ўстановы. Адна адукацыйная ўстанова можа адправіць не больш за 10 твораў.
Патрабаванні:
1. Малюнкі павінны адпавядаць тэме пленэра;
2. Фармат - А4-А3.
3. Магчымы розныя тэхнікі малявання: гуаш, акварэль, алоўкі і інш. (удзельнікі пленэра могуць скарыстацца матэрыяламі, прадастаўленымі арганізатарамі)
4. Неабходная інфармацыя аб удзельніке пленэра:
• поўнае імя;
• узрост;
• кантактныя дадзеныя: тэлефон, e-mail, адрас.

Аўтары твораў становіцца ўдзельнікам названага пленэра і згаджаюцца з наступным:
• творы, прадстаўленыя на выставу, могуць быць выкарыстаны безкаштоўна;
• малюнкі будуць апублікаваны на сайце арганізацыі і ў сацыяльных сетках.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі. Лепшыя творы, па меркаванню арганізатараў, трапяць у каталог выставы.

Прыблізны расклад мерапрыемства:
8.30-11.00 – Святочнае Багаслужэнне
10.00-11.00 - Рэгістрацыя ўдзельнікаў пленэра.
11.00 -13.00– Пленэр
13.30 - Цэрымонія ўзнагароджання, адкрыцце выніковай выставы “Заслаўскі спас”.
У выпадку ўзнікнення пытанняў, калі ласка, звяжыцеся з куратарам пленэра:
Балыш Анастасія тэлефон: +37544 7200923, email: balysh84@mail.ru
Арганізатары: Кафедральны сабор Праабражэння Гасподняга ў г. Заслаўi, творчае грамадскае аб’яднанне “Мастак”.

img-20180719-165903-691.jpg

 

Комментарии

Оставьте комментарий первым! Войти

Оставьте комментарий первым!