Anastasiya Balysh


Живописец, Рисунок ... 101 Подписчики Зарегистрирован 2015
Zaslavl, Беларусь

Назад к списку Добавлено 13 нояб. 2017 г.


Ліхтарт

Брылеўская, 14

пятница 10 ноябрь 2017
воскресенье 31 декабрь 2017

ЛІХТАРТ - 2017
Хай будзе святло!
(адзін вядомы электрык)

9 лістапада ў галерэі Беларускага саюза дызайнераў адбудзецца адкрыццё ІІІ выставы-біенале “Ліхтарт”, прысвечанай святлу ва ўжытковым і філасофскім сэнсах.
У першую чаргу на выставе прадстаўленыя самыя разнастайныя аўтарскія свяцільні, аднак тут ёсць месца і жывапісу, і графіцы, і мастацкай фатаграфіі. Першае біенале “Ліхтарт” адбылося ў галерэі Універсітэта культуры ў лютым-сакавіку 2014 г. і ўжо тады сабрало больш за 60 удзельнікаў, сярод якіх такія вядомыя дызайнеры, як Марыя і Юрый Алехно, Павел Вайніцкі, Вадзім Качан, Muzhev(a)&Muzhev, Ігар Салаўёў, Уладзіслаў Стальмахаў, Максім Шняк, дызайн-студыі Fajno і Adliga.
Не менш паспяхова прайшоў і ІІ Ліхтарт, які сабраў амаль 60 удзельнікаў. Былі як ужо сталыя ўдзельнікі “Ліхтарта”, так і славутыя аўтары, якія паўдзельнічалі ў ім упершыню – Леў Агібалаў, Дзмітрый Беляковіч і Аляксандр Шыпілаў, Уладзімір Голубеў, Генадзь Кабец, Вадзім Красніцкі, Алена Рузава і шмат якія яшчэ, вядомыя і не вельмі аўтары.
Гэтым разам атмасфера была больш камерная, але святочная і разняволеная. Сярод цікавостак Ліхтарта-2015 можна ўзгадаць лекцыю Юрыя Гараноўскага, генератар Тэслы, электрасветлавы квест ад Эксперыментус і ІграRoom, маляванне святлом з тэатрам “Дом сонца”, чароўная музыка Lumiere Tales і нават трошкі стрыптызу.
Што чакаць ад трэцяга “Ліхтарта”? Гэтым разам яго адкрыццё супадае з ХІІ Нацыянальным фестывалем архітэктуры, таму, калі засумуеце ў Палацы мастацтва (дзе будуць між іншым крэслы з іншага біенале БСД – “Пастулата”) – кідайце ўсё і прыязджайце на Брылеўскую, 14. Ужо зараз чакаецца ўдзел больш чым пяцідзесяці аўтараў – дызайнераў, мастакоў, графікаў, фатографаў, як ужо вядомых па папярэдніх біенале, так і новых для “Ліхтарта” - Юліі Галавіной, Яўгена Залужнага, Уладзіміра Шчадрына, будзе таксама прадстаўлена прэзентацыя беларуска-канадскай лайт-дызайнеркі (або дызайнера, тут ужо каму як зручней) Наргізы Усманавай, якая, нажаль, па зразумелых прычынах, не можа прысутнічаць уласна. А што будзе яшчэ? Мы прыдумаем, чым вас здзівіць, прыходзьце!

Выстава адбудзецца пры любым надвор’і, калі толькі не адключаць электрычнасць
у цёмны-цёмны лістападаўскі дзень у галерэі Беларускага Саюза дызайнераў,
Брылеўская, 14, 19.00, уваход з двара.
Вось нуль, вось фаза, паехалі!

23333998-1488919977828035-5635762284425968917-o.jpg

 

Комментарии

Оставьте комментарий первым! Войти

Оставьте комментарий первым!