Anastasiya Balysh Изображение профиля

Anastasiya Balysh

Назад к списку Добавлено 27 июн. 2017 г.

Імбрык з лімонам

Мінск, Чырвоная 13

среда 5 июль 2017
суббота 5 август 2017

-Чаму “Імбрык з лімонам”?
-Таму, што імбрык – гэта пасудзіна, у якой адбываецца дзея. Засохшыя зелкі з далёкага Цэйлона, ці Кітая наталяюцца сілай кіпня. Яны афарбовываюць колерам, смакам ды водарам ваду. Потым імбрык разал’е па кубачках свій чароўны напой. Аддаючы, ён будзе яшчэ грэць – значыцца рабіць сваю звыклую дзею.Каля яго збяруцца двое, трое, ці больш апантаных смагай да цёплага напоя. І, пацягваючы свае кубачкі, распачнуць гарбатныя дыялогі.
- Так, чаму “імбрык з Лімонам”?
- З лімонам, таму, што ён прыгожы. Жоўты! Гэта ж свята для мастака! І так пасуе да лета! Узімку гарбата з мёдам, восенню – з ліпай, вясна – бергамот. Лета – яно лімоннае.
Выстава жывапісу Анастасіі Балыш экспануецца у кафэ “Netto” (Мінск, Чырвоная,13) з 5.07 па 5.08.

jpg.jpg

Artmajeur

Получайте нашу рассылку для любителей искусства и коллекционеров