Anastasiya Balysh Изображение профиля

Anastasiya Balysh

Назад к списку Добавлено 5 дек. 2017 г.

Таямніцы святла

г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26.

суббота 9 декабрь 2017
воскресенье 31 декабрь 2017

9 снежня, а 15 гадзіне ў выставачнай зале Аршанскага музея У.С. Караткевіча адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Анастасіі Балыш “Таямніцы святла”. Экспазіцыя ўключае звыш 20 твораў жывапісу і інсталяцыі.
Мастачка прапануе гледачам пазнаёміцца са сваім бачаннем свету, разгледзець яго фізічнае і філасофскае ўвасабленне. Не сакрэт, што напярэдадні зімовых святаў, кожны з нас намагаецца дакрануцца да чагосці казачнага, добрага і светлага. У гэтыя дні святочным святлом літаральна зіхаціць кожны дом, і, здаецца, што душы людзей таксама прасвятляюцца чысцінёй і верай у цуд.
У сваёй творчасці мастачка разважае на тэмы ўзнікнення нябесных свяціл , іх існавання побач з людзьмі. Сонца, месяц і зоркі наталяюць чалавека сваёй касмічнай энэргіяй! Ад яе сэрцы запальваюцца цудадзейным святлом! Як жа не згубіць гэтае святло ў жыццёвых выпрабаваннях? Як зберагчы святочнае натхненне ў шэрыя будні? Спадзяемся, што наведвальнікі выставы знойдуць адказы на свае пытанні, цудоўна – калі ў іх з’явяцца новыя. Бо пошук дабра і шчырасці – гэта ўжо першы крок да святочнага цуда!
Выстава працуе ва Установе Культуры “Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны” Аршанскім музеі У.С.Караткевіча з 9 па 31 снежня 2017года. Спрацоўнікі музея чакаюць вас штодзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 18.00 па адрасе г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, 26.
Даведкі па тэлефонах: 8(0216)511849, +375 44 7200923
Anastasiya-balysh.com balysh84@mail.ru

Artmajeur

Получайте нашу рассылку для любителей искусства и коллекционеров