Anastasiya Balysh Foto do perfil

Anastasiya Balysh

Voltar para a lista Adicionado dia 20 de fev. de 2018

"Таямніцы святла" у Нацыянальным гістарычным музеі РБ.

30 студзеня ў прасторы “Галерэя” Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя персанальнай выставы Анастасіі Балыш “Таямніцы святла”. Экспазіцыя ўключае звыш 20 твораў жывапісу і інсталяцыі.

Мастачка прапануе гледачам пазнаёміцца са сваім бачаннем Свету, разгледзець яго фізічнае і філасофскае ўвасабленне. У сваёй творчасці Анастасія Балыш разважае на тэмы ўзнікнення нябесных свяціл i магчымага іх існавання побач з людзьмі.

Анастасія Балыш – маладая мастачка, якая паспяхова ўдзельнічае ў розных міжнародных і рэспубліканскіх выставах, ілюструе дзіцячыя кнігі. Больш дзесяці кніжак з ілюстрацыямі ўжо выдадзена ў Беларусі і ЗША. Яе работы захоўваюцца ў Мядзельскім музеі народнай славы, у калекцыі карцін "Tears of Happiness" (UK, Oxford, University College, MCR), у Музеі-запаведніку "Заслаўе" і ў прыватных калекцыях многіх краін свету.

Анастасія Балыш – чалавек шматгранны: у асабістым партфолія як стварэнне ілюстрацый да дзіцячых казак народаў свету, так і роспіс іканастаса царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Мядзельскім раёне.

У святочныя днi, здаецца, што душы людзей таксама прасвятляюцца чысцінёй і верай у цуд. Каб спасцігнуць чароўнасць зiмовага цуду трэба зусім няшмат: усяго толькі ўбачыць зараджаныя святочным настроем творы Анастасіі Балыш.

Сонца, месяц і зоркі наталяюць чалавека сваёй касмічнай энэргіяй. Ад яе сэрцы запальваюцца цудадзейным святлом! Як жа не згубіць гэтае Святло ў жыццёвых выпрабаваннях? Як зберагчы святочнае натхненне ў шэрыя будні? Спадзяемся, што наведвальнікі выставы знойдуць адказы на свае пытанні, цудоўна – калі ў іх з’явяцца новыя. Бо пошук дабрынi і шчырасці – гэта ўжо першы крок да Цуда Святла!

 

тэл. +375 (17) 327-43-22

www.histmuseum.by

    Anastasiya-balysh.com balysh84@mail.ru 8044 7200923

Artmajeur

Receba nossa newsletter para amantes e colecionadores de arte